НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
550 subscribers
4.64K photos
660 videos
14 files
3K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат - t.me/narodnaya_gramada_chat
Download Telegram
Партия Народная Грамада провела очередной офлайн тренинг по проекту Школа социал-демократии в Вильнюсе.
Основными тренерами были нидерландские социал демократы.
Темы о современном положении социал демократии в Европе и мире, местное самоуправление, практики создания команд вызвали живой интерес у участников.
Учимся демократии.
Жыве Беларусь!
‼️ Два месяцы няма сувязі з Аляксандрам Арановічам

Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ўжо два месяцы няма ніякай сувязі з Аляксандрам Арановічамфігурантам "справы Ціханоўскага", кіроўцам брэндаванага аўтадому "Краіны для жыцця", які ездзіў па гарадах і мястэчках Беларусі, выклікаючы ажыятаж у рэгіёнах. Аляксандр асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні. Як раней паведамлялі праваабаронцы, на палітвязняў аказваецца ціск у розных формах, каб яны пісалі прашэнні аб памілаванні і прызнавалі сваю віну.

Нагадаем, Аляксандр Арановіч быў затрыманы падчас рэзананснага пікету па зборы подпісаў у Горадні разам з іншымі ўдзельнікамі "Краіны для жыцця". Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК).

Пасля прысуду ў шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Аляксандр Арановіч стаў трэцім чальцом каманды Сяргея Ціханоўскага (пасля самога Сяргея і Уладзіміра Кнігі), які апынуўся ва ўмовах поўнай ізаляцыі.

Агулам у стане інкамунікада цяпер знаходзяцца 8 асобаў.

Калі ласка, напішыце ліст Аляксандру Арановічу. Гэтая падтрымка надзвычай важная нават ва ўмовах ізаляцыі, бо дае зразумець турэмшчыкам, што пра вязня не забыліся на волі.

Адрас для лістоў:
турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч.
‼️Вікторыю Кульшу будуць судзіць трэці раз запар

Як нам стала вядома з ананімных крыніц, палітзняволеную Вікторыю Кульшу не выпусцілі з калоніі.

Літаральна за два дні да вызвалення яе перавялі ў СІЗА. Распачата крымінальная справа за “непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” па арт. 411.

❗️ Гэта ўжо трэці судовы працэс супраць яе паводле гэтага крымінальнага артыкулу.

Вікторыю Кульшу направілі ў “РНПЦ псіхічнага здароўя” у Менску, як раней рабілі з іншай палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк.

Нагадаем, Вікторыю Кульшу - адміністратарку чата "Кіроўцы 97%" затрымалі ў лістападзе 2020-га. У чэрвені 2021-га яе асудзілі да 2,5 гадоў нібыта за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Акрамя таго ў зняволенні Вікторыю двойчы судзілі за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”. У выніку ёй дадалі два гады пазбаўлення волі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнікі калоніі ў Зарэччы ўжывалі супраць Вікторыі псіхалагічны ціск і фізічны гвалт. Адзін з наглядчыкаў душыў яе локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Апроч гэтага, палітзняволеную абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

Вікторыю Кульшу неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Толькі сёлета яна правяла там 150 дзён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памяці беларускага Героя Павла "Борт" Горбача, які аддаў ва Ўкраіне сваё жыцьцё ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў.

Павел "Борт" Горбач свой першы бой прыняў у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павел страціў свайго лепшага сябра Змітра "Тэрора" Апанасавіча, чыім імем быў названы батальён у складзе палка Каліноўскага.
Камандаваў групай У беларускім батальёне "Тэрор", удзельнічаў у баях на ўсходзе Украіны, у вызваленні Херсона, а таксама ў цэлым шэрагу аперацый ГУР на розных участках фронту.

24 кастрычніка 2023 г. Павел "Борт" Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы у складзе батальёна «Шаман».

Слава Герою!
Forwarded from Кепскія Гены
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Пакуль дзяржава займаецца стокавым рэмонтам Хамві, нашыя рады папаўняюцца і з’яўляецца неабходнасць у аблаштаванні дадатковых бронемашын РЭБамі, сродкамі сувязі і бяспекі. З гэтай мэтай адкрываецца перманентны збор на абвесы ББМ для БДК.

https://send.monobank.ua/jar/6e53wfPuUh

Або іншим зручним для вас способом через https://t.me/dobrocorpus/5 з коментарем «Благодійна допомога на ББМ»

🇺🇦 Поки держава займається стоковим ремонтом Хамві, наші ряди поповнюються і зʼявляється необхідність в облаштуванні додаткових бронемашин РЕБами, засобами звʼязку і безпеки. З цією метою відривається перманентний збір на обвіси ББМ для БДК.

Падпісацца 🐈‍⬛ Інстаграм
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Днем Незалежності, незламні!
Слава Силам Оборони України 🏳
Слава Україні 🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Віншуем усіх беларусаў з Днём Адраджэння

33 гады таму, 25 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілу канстытуцыйнага закону.

Тады ж было прынята шэраг рашэнняў аб эканамічнай і палітычнай самастойнасці, аб часовым прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі і нацыяналізацыі партыйнай і камсамольскай маёмасці. Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі выводзіліся з падпарадкавання Маскве.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Твор "Не здавайся" доўгі час быў своеасаблівым гімнам беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Яго напісаў беларус Алесь "Тарас" Чаркашын на фронце ў 2015 годзе ў селішчы Пескі пад Данецкам. Ён паспеў зрабіць студыйны запіс песні незадоўга да таго, як 10 жніўня 2015 года быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай. 28 жніўня Алесь Чаркашын памёр у шпіталі ў Запарожжы, стаўшы першым загінуўшым беларускім добраахвотнікам на ўкраінскім баку. Ягоны твор "Не здавайся"— гэта фактычна заклік да ўсіх беларусаў: не складайце рукі, не здавайцеся, як бы цяжка вам не было. Перамагае толькі той, хто змагаецца! 🧍‍♂
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
В Литве начинается горячее время. В октябре выборы в Сейм. Сентябрь месяц выборной компании. От того кто победит зависит и будущее беларусов в стране.
Подключаемся к созданию своего будущего.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны

Беларусы, якія з першых дзён паўнамаштабнай вайны выступілі са зброяй у руках дзеля абароны Украіны, зрабілі няпросты выбар, які мог ім каштаваць жыцця. Хтосці з іх быў вымушаны з'ехаць з-за рэпрэсіяў на радзіме і не жадаў быць болей безабаронным. Хтосці пакінуў сваё ўтульнае жыццё ў эміграцыі, сваю працу і сям’ю.

Некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў загінулі ў баях з рашысцкай навалай. У спісе ёсць і тыя, хто ня быў беларусамі па грамадзянству, але прысвяцілі шмат свайго часу і высілкаў каб дапамагчы беларускім ваярам. Сёння мы не можам назваць усіх паімённа. Але памяць аб беларускіх ваярах будзе замацаваная ў гісторыі Украіны і Беларусі. Героі не паміраюць пакуль жыве памяць пра іх.

⌛️Хвілінай маўчання ўшаноўваем сёння ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.
Forwarded from ГЦУ "ТЭРОР"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ужо не першы тыдзень нашай Абароны Ваўчанска. Вораг перайшоў ДКУ( Дзяржаўны кардон Украіны), і пачаў накоплівацца заходзячы малымі групамі. Вось такія групы і знаходзілі нашы "пташкі".

На відэа адзін з прыкладаў, калі вораг быў заўважаны, а пасля накрыт точным улучаннем нашага разліка. Трэба толькі трошкі пачакаць, каб усе жадаючыя да Кабзона сабраліся ў нужным месцы.

Адсутнасць пазнейшага візуальнага кантроля ворага- дае шанец на станоўчы вынік пытання.
У Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршылася здароўе, цяпер яна знаходзіцца ў Рэчыцы 😢

«Паліна памірае ў турме», - напісаў яе муж Андрэй Шарэнда. Палітзняволеную этапіравалі з гомельскай калоніі ў Рэчыцкае ІЧУ для правядзення следчых дзеянняў.

Сёння «стала вядома аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Паліны, яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, якія аддаюць у спіне», адзначыў Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, «патрэбную медыцынскую дапамогу Паліне не аказваюць, даюць толькі абязбольваючыя». 🙏🏻

«Мы дагэтуль не ведаем нічога аб стане здароўя Паліны. Нам вядомы толькі яе дыягназ - хранічны панкрэатыт. Гэта вельмі цяжкая хвароба, якая патрабуе строгай дыеты і сталага кантролю лекараў. Ва ўмовах, якіх утрымліваюць Паліну, гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд», - перакананы яе муж.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/palina-pamirae-turme-tryvozhnyja-naviny-pra-palitznjavolenuju/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Forwarded from АСП Тэрор
Афіцыйна заяўляем ад імя дзеячых, палеглых братоў ды тых, якія з годнасцю пакінулі наш падроздзел праз паранення ці не меньш сур’ёзныя абставіны. Мы не супрпцоўнічаем з чэкістамі ды мусарамі, якія катавалі, пазбаўлялі волі ды жыццяў нашых братоў па Ідэі. Максімум каму мог дапамагаць Азараў, гэта слабавольным прыстасаванцам ды баязліўцам, як ён сам, што былі з ганьбай выгнаныя з нашых шыхтаў і не маюць ніякага дачынення да шляхты Тэрору.

Шляхце гонар - рабам жах!
Forwarded from Dapamoga
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#фоткідняўзамку

Добрага ранку ўсім і добрага дня! Памятаем пра тых, хто за кратамі і працуем на іх вызваленне.

За аздабленне выставы ад Народнай Грамады
дзякуй
@hari9820
@Alesodes

Свабоду Мікалаю Статкевічу!
Свабоду палітвязням!
Беларусь будзе вольнай!
❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Брошенные велосипеды - Хартия'97 :: Новости Беларуси
https://ajdw37.c97.org/ru/news/2024/9/6/609641/